У Белтэлерадыёкампаніі працягваюцца рэпетыцыі канкурсантаў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне"

19 сентября 2019

У студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі ў гэтыя хвіліны працягваюцца індывідуальныя рэпетыцыі фіналістаў нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне". Для 10 канкурсантаў гэта магчымасць наладзіць гук, святло і графіку свайго нумара і, вядома, выпрабаваць сцэну. Кожнаму вакалісту або групе даецца роўна 40 хвілін. Сёння ў фіналістаў рэпетыцыя ў касцюмах, але без эфірнага грыму.

Заўтра фіналісты зноў збяруцца ў галоўным студыйным павільёне Белтэлерадыёкампаніі на генеральны прагон, які будзе максімальна набліжаны да прамога эфіру. А ў 22 гадзіны пачнецца трансляцыя шоу. Яе будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Такім чынам, хто прадставіць нашу краіну на дзіцячым "Еўрабачанні" ў Глівіцэ, стане вядома ўжо праз суткі.