У Белтэлерадыёкампаніі прадаўжаецца першае праслухоўванне прэтэндэнтаў на "Еўрабачанне-2016"

26 ноября 2015

Гэтымі хвілінамі ў студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі прадаўжаецца першае праслухоўванне прэтэндэнтаў на "Еўрабачанне-2016". Журы, у складзе якога вядомыя беларускія артысты: Аляксандр Ціхановіч, Дзмітрый Калдун, Тэа, Гюнеш, ацэняць выступленні 60 удзельнікаў. Усяго на адрас галоўнага медыяхолдынга краіны паступіла каля сотні заявак. Праслухоўванне праходзіць у рэжыме жывога гуку ў суправаджэнні музыкі і (або) фанаграмы, запісанай без вакалаў або іх імітацый. Вызначыць не больш як 15 фіналістаў тэлепраекта суддзям прыйдзецца да 2 снежня.

Праслухоўванне праходзіць у адкрытым фармаце - на першы этап нацыянальнага адбору акрэдытаваныя журналісты. Сачыць за тым, што адбываецца, можна на сайце Белтэлерадыёкампаніі tvr.by.