У Белтэлерадыёкампанііпраходзіць праслухоўванне прэтэндэнтаў адборачнага тура дзіцячага "Еўрабачання"

26 июня 2015

Прафесійнае журы ацэніць выступленні больш за 40 юных артыстаў. Салісты і калектывы выканаюць свае кампазіцыі ў рэжыме жывога гуку. Тэлеканал "Беларусь 1" першым назаве фіналістаў у вячэрніх сямігадзінных "Навінах". А шоу нацыянальнага адбору пройдзе 21 жніўня. Пераможца ў лістападзе прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні" ў сталіцы Балгарыі - Сафіі.