Культура

Спампаваць

13 Лютага 2018 21:25

У Белтэлерадыёкампаніі пачаўся мантаж абсталявання для нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2018"

Да гэтай хвіліны ў студыю "600 метраў" завезлі святлодыёдныя экраны, падвесную столь, светлавыя прыборы. Тэхнічная падрыхтоўка да фінальнага гала-канцэрта працягнецца і заўтра. А ўжо ў чацвер удзельнікі правядуць індывідуальныя рэпетыцыі. Нагадаем, за права прадставіць нашу краіну на "Еўрабачанні" ў Лісабоне змагаецца дзясятка канкурсантаў. Гэта як сольныя выканаўцы, так і калектывы. У пятніцу, 16 лютага, фіналісты выканаюць кампазіцыі ў рэжыме жывога гуку ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Пераможца вызначаць галасаваннем тэлегледачоў і прафесійнага журы па формуле 50 на 50.

 

Iншыя навіны

ALEKSEEV споет за Беларусь ALEKSEEV праспявае за Беларусь ALEKSEEV to represent Belarus at Eurovision Song Contest 2018 18.02.2018 21:47 / Культура ALEKSEEV праспявае за Беларусь