У Белтэлерадыёкампаніі ідзе праслухоўванне прэтэндэнтаў на ўдзел у Міжнародным конкурсе "Еўрабачанне"

11 января 2018

Зараз у Белтэлерадыёкампаніі ідзе праслухоўванне прэтэндэнтаў на ўдзел у Міжнародным конкурсе "Еўрабачанне". Сачыць за тым, што будзе адбывацца, можна анлайн - сайт медыяхолдынга tvr.by вядзе прамую трансляцыю. У гэтым сезоне за права стаць голасам нашай краіны спаборнічаюць каля сотні вакалістаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Таджыкістана, Малдовы. Аднак суддзі вызначаць не больш як 15 фіналістаў праекта. 

Не пазней за 1 сакавіка яны прэзентуюць свае песні ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 1" на выніковым гала-канцэрце праекта. Пераможцу нацыянальнага адбору вызначаць галасаваннем гледачоў і журы. Трыумфатар і выступіць пад беларускім флагам на "Еўрабачанні", якое пройдзе ў Лісабоне ў маі.