У Белтэлерадыёкампаніі ідзе мантаж сцэны для фіналу нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне"

19 января 2016

Каманда галоўнага медыяхолдынга краіны манціруе сцэну і светлавое абсталяванне ў студыі "600 метраў", адкуль і будзе весціся прамая трансляцыя тэлепраекта. Заўтра пачнуцца рэпетыцыі гала-канцэрта. У кожнага фіналіста будзе магчымасць некалькі разоў прагнаць свой нумар. Згодна з правіламі конкурсу, павінны быць толькі жывы гук і прамы эфір. Песню для "Еўрабачання-2016" вызначаць гледачы з дапамогай тэлефоннага і СМС-галасавання.

Глеб Шапо, рэжысёр Белтэлерадыёкампаніі: "І калоны, і светлавая падлога будзе, і канцэртнае святло. Будзе схаваная піратэхніка. Тут будзе тое ж самае абсталяванне, што і на міжнародным "Еўрабачанні".

У прыхільнікаў тэлешоу ёсць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з фіналістамі конкурсу. У эфіры нашага канала штодня транслююцца відэавізітоўкі ўдзельнікаў. Сёлета ў фінале за права прадстаўляць нашу краіну на "Еўрабачанні" будуць змагацца дзесяць прэтэндэнтаў.