У Беларускім музычным тэатры паказалі мюзікл "Джэн Эйр"

20 декабря 2016

Прэм'ера ў Беларускім музычным тэатры! Публіцы паказалі мюзікл "Джэн Эйр". Кнігу англійскай пісьменніцы Шарлоты Бронтэ на мову нот пераклаў расійскі кампазітар і прадзюсар Кім Брэйтбург. Яшчэ да паказу мюзікл пабіў рэкорды і стаў адным з самых маштабных у тэатры. Задзейнічана практычна ўся трупа. Створана больш за сто касцюмаў і шматпланавыя дэкарацыі.

Кім Брэйтбург, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, кампазітар, прадзюсар: "Трэба сказаць, што з вялікай цяжкасцю паспелі. Зараз снежань, і літаральна дагэтуль падвозяць нейкія дэталі касцюмаў. Г. зн. усё не так проста па вытворчасці, як аказалася. Усе тэатральныя вытворчыя цэхі працавалі, па-мойму, на мяжы сваіх магчымасцяў, таму што спектакль вельмі аб'ёмны і складаны".

У пастаноўцы выкарыстаныя і сучасныя тэхналогіі. У падарожжа па велічных англійскіх замках гледачы адпраўляюцца з дапамогай 3D-праекцый.