У Беларускім дзяржаўным цырку прайшоў дзень адчыненых дзвярэй

10 сентября 2018

Не паказ убачыць, а падрыхтоўку - упершыню ў Беларускім дзяржаўным цырку прайшоў дзень адчыненых дзвярэй. На свята горада мінчане і госці сталіцы ўбачылі на манежы закуліснае жыццё і цыркавы рэквізіт. Дзеці і дарослыя пазнаёміліся з цыркавымі жывёламі, а таксама даведаліся, што касцюм паветранай гімнасткі можа важыць да 16 кілаграмаў.

Дзень адчыненых дзвярэй супаў і з 60-годдзем нашага цырка - гледачам паказалі эксклюзіўныя гістарычныя кадры з цыркавога жыцця.