У Белдзяржцырку сёння другі фестывальны дзень

20 сентября 2019

Мінск прымае Міжнародны фестываль цыркавога мастацтва. Сёння на арэне Белдзяржцырка - лепшыя акрабаты, клоўны, дрэсіроўшчыкі амаль з дваццаці краін. Вячэрняе шоу пачнецца а 19-й гадзіне. А зараз артысты працягваюць рэпетыцыі ў касцюмах і з рэквізітам пад купалам цырка. Чым будуць здзіўляць сталічную публіку цыркавыя артысты, ведае Надзея Сербіненка.

Сёння ў Белдзяржцырку другі фестывальны дзень. Усяго ў Мінскім фестывалі цыркавога мастацтва прымаюць удзел каля ста артыстаў з 18 краін. Геаграфія вельмі шырокая. Артысты прыехалі нават з іншых мацерыкоў і прадстаўляюць цыркавое мастацтва Бразіліі, Кітая, ЗША, Аўстраліі, Ізраіля, Мексікі. Усе разам у дзвюх праграмах артысты прадэманструюць 27 нумароў у розных жанрах: акрабатыка, гімнастыка, жангліраванне, клаўнада, эквілібрыстыка, фокусы, дрэсура і атлетыка. Сабраць такіх топавых артыстаў на адной пляцоўцы было няпроста, але кіраўніцтву Белдзяржцырка гэта ўдалося.

Вялікая дэлегацыя прыехала з Расіі. Перад мінскай публікай выступяць артысты Расдзяржцырка, Вялікага Маскоўскага цырка, з сабой яны прывезлі белых тыграў і мядзведзяў. Беларусы выступаюць у паветранай акрабатыцы. Дэбютанткі фестывалю расказалі пра складанасць свайго нумара.

Удзельнікі цыркавога форуму пазмагаюцца за Гран-пры, золата, серабро, бронзу; дарэчы, вось прызы, якія дастануцца пераможцам. Ацэньваць артыстаў будуць па майстэрстве (трукавай частцы) і харэаграфіі. ІІ Мінскі міжнародны фестываль цыркавога мастацтва завершыцца ў нядзелю.