У Белдзяржцырку прэм'ера - праграма "Таямніцы чароўнага куфэрка"

19 декабря 2016
Паводле сцэнарыя, злая каралева холаду Герміна цяпло чалавечых сэрцаў ператварае ў халодны калючы лядзяш, і ўсе становяцца безаблічнымі і абыякавымі. Каб вызваліць ад чар сваіх сяброў, Папялушка і яе верныя спадарожнікі   адпраўляюцца ў  небяспечнае падарожжа па розных краінах свету. І на іх шляху сустракаюцца марскія коцікі і гепарды. Таксама на арэне  дрэсіраваныя каты, папугаі і сабакі, на лёдзе - фігурысты, экстрым ад акрабатаў і ілюзіяністаў. Цыркавая прэм’ера прадоўжыцца да 15 студзеня.