У Белдзяржфілармоніі сёння гучала тона званоў - у гонар 20-годдзя стварэння аддялення званароў Мінскага духоўнага вучылішча

10 марта 2020
Самы масіўны са званоў - 300-кілаграмовы "Дабравест" XVIII стагоддзя.  Гледачы пачулі адразу пяць прэм'ер ад беларускіх кампазітараў.  У творах скарыстаная імітацыя звону пры дапамозе голасу  і розных музычных інструментаў. Суправаджалі канцэрт тры  звонавыя ансамблі.

Кананічны спеў званоў  пры храме іконы  Божай  Маці "Усіх тужлівых Радасць"


Усяго ў прыходах і манастырах Беларускага экзархата налічваецца дзве  сотні званіц. Традыцыі кананічнага звону сёння працягваюць пры храме іконы  Божай  Маці "Усіх тужлівых Радасць".  Трапіць на навучанне можа любы ахвотнік. Пры гэтым не абавязкова мець музычную адукацыю. Усё,  што неабходна, гэта наяўнасць прыходской рэкамендацыі і архірэйскае блаславенне.