У Белдзяржфілармоніі сёння вечарам пачуюць турэцкага кампазітара Фазыла Сая

2 октября 2019

Турэцкага кампазітара Фазыла Сая, чыя музыка збірае еўрапейскія стадыёны, пачуюць сёння вечарам у Белдзяржфілармоніі. Знакаміты піяніст будзе саліраваць на сцэне Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета. Пад акампанемент Еast-West Chamber Orchestra  - інтэрпрэтацыя канцэрта Моцарта і аўтарскі "Шаўковы шлях". У плэй-лісце другога аддзялення - венская класіка ад міжнароднага аркестра. На канцэрце прэзентуюць і новы інструмент  - раяль Steinway&Sons, яго вырабілі пры падтрымцы Прэзідэнта Беларусі. Гэта падарунак для Белдзяржфілармоніі. На ім і сыграе Фазыл Сай.