У Белдзяржфілармоніі адкрыўся новы музычны сезон

23 сентября 2016

Кожны філарманічны калектыў прапаноўвае новую праграму гэтага сезона. Сёння на вялікай сцэне дае канцэрт Нацыянальны сімфанічны аркестр Беларусі на чале з маэстра Анісімавым. Калектыў толькі што вярнуўся з гастроляў па Эстоніі, а сённяшняя мінская праграма прысвечана адразу тром юбілеям. Новая п'еса беларускага кампазітара Уладзіміра Кузняцова спецыяльна напісана па заказе аркестра да адкрыцця сезона. У сённяшнім канцэрце прыме ўдзел Беларуская дзяржаўная акадэмічная капела імя Шырмы.