У "БелЭкспа" пачынаецца цырымонія адкрыцця еўратыдня

19 ноября 2018

З яе афіцыйна стартуюць усе мерапрыемствы на дзіцячым "Еўрабачанні". Зараз вы бачыце першыя кадры з чырвонай дарожкі. Сёлета традыцыя будзе больш працяглай, чым звычайна - у конкурсе прымае ўдзел рэкордная колькасць краін. Па спецыяльным дывановым пакрыцці дэфілююць 20 дэлегацый. На пляцоўцы працуе тэхнічная каманда Белтэлерадыёкампаніі. Па перыметры ўсталяваны 9 камер, якія ахопліваюць адразу некалькі лакацый. Тэлеверсію цырымоніі адкрыцця глядзіце вечарам пасля "Панарамы" на тэлеканалах "Беларусь 1" і спадарожнікавым "Беларусь 24".