У Беларусі завяршыліся здымкі візітак для Еўрабачання

20 марта 2013
Арганізатары конкурсу сёлета вырашылі здымаць візіткі не ў краіне-гаспадыні, як гэта было раней, а ў кожнай краіне-ўдзельніцы свой ролік. Такім чынам яны жадаюць паказаць сямейнасць конкурсу і расказаць асабіста пра кожнага выканаўцу. У выніку Алёна Ланская пабывала на манежы Белдзяржцырка і ў музеі рамёстваў Дудуткі.
Якой у выніку атрымаецца візітка, рэжысёры не расказалі. Усё можна будзе ўбачыць у пачатку мая падчас трансляцыі першага паўфіналу Еўрабачання. А сакрэты здымачнага працэсу нашы журналісты раскрыюць сёння вечарам у Панараме.