У Беларусі завяршыліся Дні культуры Украіны

14 июля 2018

Артысты і калектывы з суседняй краіны далі некалькі канцэртаў. Апошні з аншлагам прайшоў у Гомелі. На сцэне грамадска-культурнага цэнтра - каля двухсот спевакоў і танцораў з Украіны. Больш за дзве з паловай гадзіны жывога вакалу і харэаграфічных пастановак. У афішы - сусветна вядомы ансамбль танца імя Вірскага, удзельніца “Еўрабачання” Злата Огневіч, папулярны выканаўца Алег Віннік і народная артыстка Украіны Ціна Караль. У фае культурнага цэнтра таксама працавала выстава народных промыслаў. Прэзентавалі нацыянальныя ўкраінскія вышыванкі, драўляныя і скураныя вырабы, а таксама старажытныя музычныя інструменты.

Ігар Кізім, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Беларусі:

"Відавочна, што дні культуры праходзяць паспяхова. Гэта мой першы вялікі вопыт. Дзякуючы гэтым дням культуры артысты і людзі, якія займаюцца гэтым пытаннем, зараз строяць планы на будучыню. І я думаю, што ў найбліжэйшы час, ужо сёлета, вы ўбачыце сольныя канцэрты гэтых артыстаў, якія сёння тут выступаюць".

Злата Огневіч, спявачка, удзельніца конкурсу «Еўрабачанне-2013» (Украіна):

"Я дзякую беларускаму гледачу за такую цеплыню, за тое, як тут любяць украінскіх артыстаў, як нас тут цёпла прымаюць. Мне вельмі ў вас спадабалася, і я вельмі жадаю прыехаць з серыяй сольных канцэртаў".

Плануецца, што ў наступным годзе беларускія артысты адправяцца на Украіну з візітам у адказ.