У Беларусі ўспамінаюць легендарнага кінарэжысёра Віктара Турава

25 октября 2016

Cёння ў Беларусі ўспамінаюць аднаго з заснавальнікаў нацыянальнага кіно, легендарнага кінарэжысёра Віктара Турава - аўтара больш чым 20 кінастужак, некаторыя з якіх уключаныя ў спіс самых значных карцін свету.

У гонар 80-годдзя з дня нараджэння майстра ў сталіцы праходзіць шэраг творчых сустрэч і памятных мерапрыемстваў. Так, апоўдні па сталічным адрасе праспект Незалежнасці, 145 - на доме, дзе жыў Тураў, была адкрыта імянная мемарыяльная дошка. Нягледзячы на дрэннае надвор’е паўдзельнічаць у мерапрыемстве па ўвекавечванні памяці кінарэжысёра сабраліся прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, яго сябры, калегі і вучні. Спецыяльна да юбілею беларускага майстра ў Мінск прыбылі госці з розных гарадоў і не толькі нашай краіны. Так, ушанаваць памяць Турава з Масквы прыехалі выканаўца галоўнай жаночай ролі ў фільме "Людзі на балоце" Алена Барзова і народны артыст Расіі Мікалай Бурляеў.