У Беларусі ўпершыню прапанаваныя літаграфіі Пабла Пікаса

9 сентября 2019

Упершыню ў Беларусі праходзіць выстава літаграфій Пабла Пікаса. Экспазіцыя "Параграфы"  размясцілася ў Карціннай галерэі Гаўрыіла Вашчанкі ў Гомелі. У праект увайшла 61 літаграфія з прыватных калекцый Германіі, Бельгіі і Францыі. Размясцілі іх пад спецыяльным музейным шклом, якое дазваляе дакладна разглядзець найменшыя дэталі карціны. Агульны кошт збору перавышае адзін мільён еўра. 

Алег Курашоў, галоўны захавальнік фондаў Карціннай галерэі Гаўрыіла Вашчанкі: "Адна зала прысвечана такому знакаваму твору, як "Герніка". У другой зале сабрана некалькі серый, пачынаючы з ранніх прац. Вядома ж, працы з блакітнага перыяду. І, зразумела, цэлы шэраг серый, прысвечаных ледзь пазнейшай творчасці, - гэта серыя "Тарэадоры і быкі", калажы і працы розных гадоў, розных тэм".