У Беларусі стартуе архітэктурны тыдзень

6 октября 2014

Здаровыя гарады - шчаслівыя гарады. Пад такім слоганам у Беларусі стартуе архітэктурны тыдзень. Дата выбрана невыпадкова - сёння ўвесь свет адзначае Дзень архітэктуры. Вынікі года падвялі на тэматычнай прэс-канферэнцыі ў Мінску. Адзначым, фонд знакавых архітэктурных аб'ектаў краіны павялічыўся. Да чэмпіянату свету па хакеі ў сталіцы была пабудаваная Чыжоўка-Арэна і шэраг гасцінічных комплексаў. Акрамя таго, як унікальнае збудаванне выдзяляюць будынак Нацыянальнага алімпійскага камітэта, а таксама Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Асноўныя мерапрыемствы пройдуць таксама ў абласных цэнтрах і рэгіёнах краіны.