У Беларусі стартаваў турыстычны праект "Белакультура"

14 мая 2019

Сумесна з Літвой і Латвіяй  пры падтрымцы Еўрапейскай сеткі кулінарнай спадчыны  ў нашай краіне будуць развіваць традыцыйныя рамёствы і  гастранамічны  турызм. Сёння ўдзельнікі праекта сустрэліся на семінары, каб абмеркаваць праграмы супрацоўніцтва, спланаваць сумесныя  гастранамічныя  і этнаграфічныя маршруты.

На працягу двух гадоў падчас рэалізацыі праекта плануюць праводзіць кулінарныя  экспедыцыі,  семінары па абмене вопытам. Ужо заўтра ўдзельнікі праекта "Белакультура" адправяцца ў вандроўку  па Валожынскім раёне.