Культура

Спампаваць

12 Студзеня 2018 09:08

У Беларусі сёння ўспамінаюць Уладзіміра Мулявіна

У Беларусі сёння ўспамінаюць чалавека-легенду. Уладзіміру Мулявіну споўнілася б 77 гадоў. Спявак і заснавальнік ансамбля "Песняры", ён стаў першапраходцам у жанры фолк-рока і падарыў свету такія хіты як "Лявоніха" і "Касіў Ясь канюшыну". У дзень нараджэння знакамітага музыканта ў Белдзяржфілармоніі прэзентуюць дакументальны фільм "Пясняр Сэрцам і думамі" аб жыцці і творчасці Мулявіна. Таксама па ініцыятыве генеральнага прадзюсарскага цэнтра галоўнага медыяхолдынга краіны пройдуць здымкі канцэрта "Вянок" у памяць пра Песняра.

Канцэрт "Вянок", а таксама дакументальную стужку Уладзіміра Арлова "Пясняр Сэрцам і думамі" змогуць убачыць гледачы тэлеканала "Беларусь 3" 26 студзеня. Менавіта ў гэты дзень 15 гадоў назад не стала галоўнага Песняра краіны Уладзіміра Мулявіна.

 

Iншыя навіны

Рубрика "Променад"  Рубрыка "Праменад"  12.01.2018 18:10 / Культура Рубрыка "Праменад"