У Беларусі сёння Дзень работнікаў культуры

9 октября 2016

Ў 2016 ён адзначаецца з асаблівай урачыстасцю, бо гэты год - Год культуры. Віншаванні беларусам, якія працуюць у гэтай сферы, - а іх больш за 65 тысяч чалавек, акцёры, паэты, пісьменнікі, мастакі, прадстаўнікі музеяў і творчых калектываў - накіраваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. А напярэдадні лепшых прадстаўнікоў культурнай сферы ўшаноўвалі ў Вялікім тэатры Беларусі. Спецыяльныя дыпломы, граматы, кветкі і падарункі атрымалі больш як 70 работнікаў культуры з усёй краіны.

Статуснасць нашай культуры падкрэслівае і тая навіна, што на нядаўнім пасяджэнні Савета па культуры краін - удзельніц СНД у Астане было прынята рашэнне, што менавіта Беларусь узначаліць дадзены Савет на найбліжэйшыя 3 гады. Гэта азначае, што працэсы, якія адбываюцца ў культурным жыцці Беларусі, будуць закранаць куды большую прастору, чым наша краіна - прастору ўсёй Садружнасці Незалежных Дзяржаў.