Рэгіянальныя этапы нацыянальных адбораў Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" праходзяць па краіне. У наступным годзе галоўнаму фэсту спаўняецца 30. Адгэтуль і ўвага да самых таленавітых выканаўцаў, якія годна прадставяць Беларусь. Ужо за спінай - Гомель і Магілёў. На ўсходзе краіны сваё майстэрства паказалі звыш 40 удзельнікаў. Кожны выканаў па дзве песні - беларускіх і замежных аўтараў. На шляху адборачных тураў - Барысаў, Гродна, Віцебск і Мінск. А завершыцца першы этап 11 снежня ў Брэсцкай вобласці.
У Беларусі праходзяць рэгіянальныя этапы адбораў на "Славянскі базар у Віцебску"
19 ноября 2020













