У Беларусі праходзяць дні культуры Таджыкістана

13 ноября 2016

У вялікай зале Белдзяржфілармоніі таджыкскія артысты паказалі музычную праграму і фотавыставу. Беларусь і Таджыкістан злучаюць даўнія адносіны, у тым ліку народная і культурная дыпламатыя. Так, у канцы 80-х на кінастудыі "Беларусьфільм" працавала і стварыла шэраг культавых кінастужак ураджэнка Таджыкістана кінарэжысёр Маргарыта Касымава. Ёй належыць фільм "Сын за бацьку" са старэйшым і малодшым Яроменкамі, а таксама шэраг кінаработ для дзяцей.

У рамках дзён культуры госці прапаноўваюць выставу сучасных майстроў жывапісу Таджыкістана, кірмаш народных рамёстваў, дні нацыянальнага кіно і пяць спектакляў драматурга Аляксея Дударава.