У Беларусі праходзіць Рэспубліканскі конкурс "Трыенале маладых мастакоў"

15 Жніўня 2019
Свежы погляд на сучаснае мастацтва і новыя імёны ў ім. Упершыню ў Беларусі праходзіць Рэспубліканскі конкурс "Трыенале маладых мастакоў". Для ўдзелу паступіла каля 200 заявак ад майстроў, мастацтвазнаўцаў і аўтараў куратарскіх праектаў у сферы выяўленчага мастацтва. Скульптура, жывапіс і графіка з усіх рэгіёнаў Беларусі экспануецца ў Палацы мастацтваў. Сярод шматлікіх намінацый ёсць і сучасныя, кшталту "Навацыя", дзе прадэманстраваны арт-праекты і інсталяцыя.

Кожная намінацыя падзяляецца на дзве групы, дзе ўдзельнічалі мастакі да 31 года - як дыпламаваныя, так і тыя, хто толькі пачынае свой творчы шлях. Падвядзенне вынікаў журы Рэспубліканскага конкурсу "Трыенале маладых мастакоў" адбудзецца 21 жніўня, а 23 - урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў.