Белтэлерадыёкампанія праводзіць адбор на дзіцячае "Еўрабачанне-2018"

6 июля 2018

Увага, вас праслухоўваюць! Сёння на Макаёнка 9 ажыятаж. У гэтыя хвіліны ў Белтэлерадыёкампаніі ідзе нацыянальны адбор на дзіцячае "Еўрабачанне".

Детское Евровидение 2018. Прослушивание

Прадставіць нашу краіну на прэстыжным конкурсе хочуць многія, бо сёлета ён асаблівы для нас - дзіцячае "Еўрабачанне" прыме "Мінск-Арэна".

Детское Евровидение 2018. Прослушивание

Пад барацьбу за месца ў фінале нацыянальнага адбору выдзелілі таксама вялікую, але тэлевізійную пляцоўку - студыю "600". Там зараз працуе і наша здымачная група (прамое ўключэнне).

Да фінішнай прамой дойдуць толькі самыя лепшыя! Прафесійнае журы, якое сёння ацэньвае канкурсантаў, мае вялікі вопыт як уласных сцэнічных выступленняў, так і працы над падрыхтоўкай да дзіцячага і дарослага конкурсаў песні "Еўрабачанне". 

Детское Евровидение 2018. Прослушивание

Так што, кажучы прафесійнай мовай, фальшу ў фінале не будзе. Імёны шчасліўчыкаў аб'явім у наступных выпусках "Навін".

Детское Евровидение 2018. Прослушивание

З раніцы ў самых нечаканых кутках Белтэлерадыёкампаніі можна сустрэць прэтэндэнтаў на месца ў нацыянальным адборы, якія старанна распяваюцца. Бо сёння на праслухоўванні самае галоўнае - гэта хітовая песня, вакальныя магчымасці і артыстычная харызма, не абавязкова прапаноўваць на суд журы гатовы нумар. 

Детское Евровидение 2018. Прослушивание

Тых, хто жадае быць на пераможным п'едэстале, у гэтым сезоне 62 - дзеці ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі. І гэта як сольныя выканаўцы, так і калектывы.

У адборы ўдзельнічаюць песні на рускай і беларускай мовах. Выкарыстоўваць замежную таксама можна, але не больш за 40 % ад усяго тэксту. Акрамя таго, заяўленыя кампазіцыі не павінны быць камерцыйна рэалізаваныя, а таксама выкананыя публічна да 1 мая. Сёння ў Белтэлерадыёкампаніі рэзануе выключна жывы гук - гэта таксама абавязковая ўмова. На гэты момант выступілла ўжо практычна больш за палову паловы прэтэндэнтаў.

Детское Евровидение 2018. Прослушивание

Па выніках праслухоўвання журы вызначыць ад сямі да дзесяці канкурсантаў для ўдзелу ў фінале - традыцыйным гала-шоу ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і спадарожнікавым "Беларусь 24", якое адбудзецца не пазней за 15 верасня. Хачу нагадаць, што ўладальніку пераможнага трафея сёлета не прыйдзецца кудысьці ехаць, бо дзіцячае "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Мінску 25 лістапада.

Жадаем поспеху ўсім канкурсантам і чакаем імёны фіналістаў!

Детское Евровидение 2018. Прослушивание