У Беларусі пачалі здымаць індыйскі блокбастара

24 сентября 2019

Ужо не чуткі! Балівуд (так называюць найбуйнейшую індыйскую кінаіндустрыю) і наш "Беларусьфільм" афіцыйна пачалі здымаць маштабны блокбастара. Першыя здымачныя дні - у мінскіх цэхах. Гэта найбуйнейшы камерцыйны праект міжнароднага маштабу, дзе нацыянальная кінастудыя - у ролі генеральнага падрадчыка здымак і максімальна задзейнічаная ў працэсе. Наша здымачная група пабывала на пляцоўцы першай. Рэпартаж - Лідзіі Заблоцкай.

Ужо не "джымі-джымі". Зараз Балівуд мала асацыяваць з рамантычным "Танцорам дыска". Замест палымяных песень і танцаў - экшн, выбухі машын і небяспечныя трукі.

Каманда рыхтуе сучасны блокбастар не без дапамогі беларусаў. Кінакампаніі дзвюх краін вялі перамовы аб супрацоўніцтве на працягу некалькіх гадоў. Паскорыў гэты працэс консул Беларусі ў Індыі.

Лаліт Чакані, ганаровы консул Беларусі ў Мумбаі: "У мяне ўзнікла гэта ідэя: чаму нельга паказаць Беларусь. Каб з Індыі больш і больш турыстаў прыехалі і ўбачылі гэтую невялікую краіну. З-за гэтага я ўгаворваў гэтых маладых хлопцаў, каб прыехаць і здымаць фільм".

У здымках максімальна задзейнічаны беларускі бок. Ад нацыянальнай кінастудыі - пяць камер, два грузавікі святла, тэхнічнае абсталяванне і вялікая каманда спецыялістаў. Ад рэжысёраў-пастаноўшчыкаў і аператараў да касцюмераў і тэхгрупы.

Пакуль жа на пляцоўцы - другі здымачны дзень. Працуюць з мінімальнымі перапынкамі, і нават так - дэталёва адпрацоўваюць раскадроўку кожнага трука. Дарэчы, іх выконваюць беларускія каскадзёры. І фактычна з першага разу.

Адна з лакацый - гэта закінуты цэх завода абагравальных прыбораў. Тут сапраўды халадней, чым на вуліцы, таму ўся здымачная група - больш за сто чалавек (і беларусаў, і індусаў) - ходзяць тут у зімовых рэчах. Зараз за нашай спінай здымаюць адну са складаных сцэн з каскадзёрамі сямю камерамі. Паказаць яе мы не можам, убачым ужо пасля таго, як праект выйдзе на сусветныя экраны.

Але калі каротка пра асноўную ідэю: каманда ратуе дзіця, за якім вядуць паляванне. Фільм пакажуць не толькі Індыі, але і ўсёй Еўропе.

Да сярэдзіны кастрычніка здымачная каманда адпрацуе на ўсіх запланаваных лакацыях. Хутка даведаемся, ці паб'е індыйскі блокбастар савецкі рэкорд "Зіты і Гіты" ў 55 мільёнаў праглядаў.