У Беларусі з'явіцца першая энцыклапедыя аб гісторыі Жыровіцкага манастыра

4 февраля 2020
Выхад даведніка тыражом на тысячу экзэмпляраў анансавалі ўчора. Над выданнем працуюць выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі. Яны з нуля пішуць каля дзвюх сотняў артыкулаў пра манастыр і цудатворны абраз. Кніга выйдзе на рускай, беларускай і англійскай мовах. У зборнік увойдуць і ўрыўкі з Жыровіцкай энцыклапедыі XVI стагоддзя, яна лічыцца першым даведачна-энцыклапедычным выданнем на тэрыторыі Беларусі. 

У 2020 годзе выдавецтва выпусціць і альбом пра Усіхсвяцкі храм-помнік. У пяці падзелах апублікуюць дзясяткі фота і распавядуць аб арганізацыі храмавай прасторы. Яшчэ адна навінка - журналісцкае расследаванне аб гісторыі Бялыніцкай іконы Божай Маці.