У Беларусі з'явіўся Кодэкс аб культуры

25 июля 2016

У Год культуры ў Беларусі з'явіўся Кодэкс аб культуры. Сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў прыняты і адобраны парламентам дакумент. Аналагаў яму няма на постсавецкай прасторы. Больш як 200 старонак змяшчаюць 250 заканадаўчых актаў. Кодэкс ахоплівае ўсе кірункі культуры: народную творчасць, рамёствы, бібліятэчную справу, кінематаграфію, а таксама дзейнасць музеяў, творчых саюзаў, ахову гісторыка-культурнай спадчыны краіны. Акрамя таго, дакумент рэгулюе ўзаемаадносіны як унутры галін, так і з грамадскімі інстытутамі. Кодэкс уступіць у сілу праз 6 месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.