У Беларусі пабывала пераможніца конкурсу "Еўрабачанне-2018" Раксана Венгель

11 ноября 2019
Да дзіцячага "Еўрабачання" засталося два  тыдні. Напярэдадні  шоу  ў Беларусі пабывала дзеючая пераможніца конкурсу Раксана Венгель. Нагадаем, год назад дзіцячае "Еўрабачанне" праходзіла ў Мінску - яго арганізатарам выступала Белтэлерадыёкампанія. Тады  юная польская выканаўца  з прычыны рэпетыцый не паспела азнаёміцца з нашай культурай. Дапамагчы выправіць гэта  падахвоцілася Ліза Міснікова - наша прадстаўніца на маючым адбыцца  конкурсе. Пра беларускія канікулы польскай спявачкі - рэпартаж Іны Пілевіч.

Праз год Роксі  ў  горадзе свайго трыумфу. Але гэтым разам не як канкурсантка, а як турыстка 

Слёзы шчасця на вачах у шматмільённай аўдыторыі. Гэтыя кранальныя кадры з "Мінск-Арэны" разляцеліся на ўвесь свет і зрабілі Раксану Венгель суперзоркай. Польская выканаўца прынесла сваёй краіне першую перамогу на дзіцячым "Еўрабачанні". 
Праз год Роксі  ў  горадзе свайго трыумфу. Але гэтым разам не як канкурсантка, а як турыстка. Прыём артысткі ўзяла на сябе кампанія "Тэз Тур", якая таксама займаецца выязным турызмам. Разам з тураператарам і прадстаўніцай нашай краіны на дзіцячым "Еўрабачанні-2019" Лізай Місніковай Роксі адправілася на экскурсію ў Сулу. У парку-музеі інтэрактыўнай гісторыі куміраў тынэйджараў сустракалі з музыкай.

Гісторыя нашых земляў ад каменнага стагоддзя да сучаснасці. Тут, на тэрыторыі былога маёнтка Ленскіх, узноўлена атмасфера мінулых гадоў. Роксі і Лізе паказалі, як выглядала стаянка першабытнага чалавека, праходзілі старажытнаславянскія абрады. Таксама дзяўчынак запрасілі пракаціцца па рацэ Сула на ладдзі вікінгаў. 

Раксана Венгель, пераможніца дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018": "Я другі раз у Беларусі. І сёння,  нарэшце,  магу лепей азнаёміцца з вашай краінай. Таму што год назад у мяне цалкам не было на гэта часу з-за рэпетыцый і конкурсу. Я ў захапленні". 

На экскурсіі - усё як у еўравізійным хіце Роксі Anyone I want to be або "Я магу быць тым, кім захачу". Польская спявачка паспрабавала сябе ў ролі сярэднявечнага воіна,  каменячоса, збройніка. 

Роксі падзялілася з Лізай тонкасцямі падрыхтоўкі да шоу 

Пасля інтэрактыву - размовы  аб "Еўрабачанні". Роксі падзялілася з Лізай тонкасцямі падрыхтоўкі да шоу. Выканаўцы сустрэнуцца зноў ужо праз 2 тыдні - на конкурсе, які адбудзецца ў польскай Глівіцэ. 

Лізавета Міснікова, прадстаўніца Беларусі на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2019": "Мне з Раксанай вельмі цікава. Таму што я жадаю ўзяць у яе вопыт як у чалавека, зоркі. Яна абышла мноства розных конкурсаў, і мне гэта вельмі важна". 

Раксана Венгель, пераможніца дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018": "Ліза вельмі мілая  дзяўчынка. Яна мне вельмі падабаецца. Я рада, што мы пазнаёміліся яшчэ да конкурсу. Спадзяюся, што ёй спадабаецца Глівіцэ і Польшча ў цэлым. Буду трымаць за яе кулачкі на конкурсе. У Лізы вельмі добрая песня".

Пасля экскурсіі  - у Белтэлерадыёкампанію  на здымачную пляцоўку праграмы "Макаёнка, 9"

Менавіта вядучы праекта  Яўген Перлін год назад і аб’явіў  Роксі як пераможніцу папулярнага песеннага шоу. 
На "Беларусь 1" Роксі распавядзе аб падарожжы ў Мінск і падрыхтоўцы да дзіцячага "Еўрабачання" ў Польшчы. Вядучая маючага адбыцца  шоу ў  гасцях у вячэрняга шоу "Макаёнка, 9". Эксклюзіўнае інтэрв'ю выйдзе ў эфір напярэдадні песеннага конкурсу - 23 лістапада.