У Беларусі абвешчаны конкурс на стварэнне слогана і лагатыпа дзіцячага "Еўрабачання"

30 октября 2017

Белтэлерадыёкампанія прапаноўвае таленавітым мастакам прыдумаць графічнае афармленне сімволікі для шоу, якое ў наступным годзе прыме Мінск. Унікальную ўпакоўку ўбачаць мільёны гледачоў па ўсім свеце.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба не пазней за 15 лістапада прапанаваць свае варыянты дызайну на е-mail junioreuro2018@gmail.com або поштай - 220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9 - з пазнакай "Лагатып дзіцячага "Еўрабачання". 

Пераможца стане часткай самай крэатыўнай каманды ў Еўропе. Давайце разам зробім дзіцячае "Еўрабачанне" ў Мінску незабыўным!