Пачаўся прыём заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборы дзіцячага "Еўрабачання-2016"

17 мая 2016

Арганізатарам нацыянальнага адбору з'яўляеццаБелтэлерадыёкампанія. Сёлета Еўрапейскі Вяшчальны Саюз унёс некаторыя змены ў правілы дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне". Новаўвядзенні датычацца і нацыянальнага адборачнага тура. З усімі зменамі можна азнаёміцца на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Апошні дзень падачы заявак - 17 чэрвеня. Фінальны гала-канцэрт плануецца правесці не пазней за 16 верасня.  

Дзіцячы конкурс песні"Еўрабачанне-2016" пройдзе 20 лістапада ў мальтыйскім горадзе Валета. Эксклюзіўным вяшчальнікам як нацыянальнага адборачнагатура, так і Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" традыцыйна выступіць тэлеканал "Беларусь 1".