У Беларусі пачаліся святкаванні Дня беларускага пісьменства

30 августа 2017

Сёння ў Мінску далі старт афіцыйным мерапрыемствам, якія пройдуць з 1 па 3 верасня ў Полацку.

Традыцыйна ў Свята-Духавым кафедральным саборы сталіцы праводзілі ўдзельнікаў навукова-асветніцкай экспедыцыі "Дарога да святынь". Каля паўсотні паломнікаў перш, чым адправіцца ў шматдзённае падарожжа па Міншчыне і Віцебшчыне, на шляху да сталіцы свята атрымалі ў дарогу тры духоўныя сімвалы: лампаду з Жыватворным агнём Гасподнім, асвячоны хлеб і абраз Пакроваў Божай Маці Загор'е-Сталовіцкай. Маршрут хрэснага ходу паломнікаў пралягае па 72-х населеных пунктах, дзе ўдзельнікі экспедыцыі будуць сустракацца з людзьмі, а ў Полацку пасадзяць новыя дрэвы ва ўжо закладзеным у 2003-м Садзе малітвы.