У Беларусі выдадзена персанальная энцыклапедыя "Францыск Скарына"

19 декабря 2017

Гэта адзін з вынікаў юбілейнага года - 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Над кнігай працавалі каля 150 аўтараў. Яна ўтрымлівае больш як тысячу артыкулаў і каля пяці соцень фатаграфій. Акрамя таго, плануецца, што энцыклапедыя стане даступная інтэрнэт-супольнасці.