У Беларусь прыехаў легендарны кампазітар Эдуард Арцем'еў

19 июня 2014

Гэта яго музыка гучыць у фільмах Салярыс, Люстэрка, Радня, Сібірскі цырульнік, 12… Пералічыць толькі самыя вядомыя - нават на гэта ў нас не хопіць часу. Канцэрты адбудуцца ў Брэсце, Гомелі і Мінску. Пакуль жа - ідуць рэпетыцыі.



Наш культурны аглядальнік Ларыса Гулякевіч ужо разгледзела маштаб творчай асобы.


Яго музыка гучыць у сотнях кінафільмаў. Ад савецкіх да галівудскіх. Андрэй Таркоўскі, Мікіта Міхалкоў і Андрэй Канчалоўскі заўсёды аддавалі перавагу працы толькі з гэтым кампазітарам. Эдуард Арцем'еў заўсёды строгі да сваёй працы, і штораз жадае перапісаць свае творы. Будзь то музыка да кінафільмаў, опера або сімфонія.


Больш за месяц Прэзідэнцкі аркестр Беларусі рыхтаваў праграму твораў вядомага кампазітара, народнага артыста Расіі Эдуарда Арцем'ева. Складаная партытура, шматгранная музычная палітра.


Народнае прызнанне кампазітару заваяваць значна складаней, чым артыстам, спевакам і нават рэжысёрам. Бо яго музыка не навідавоку, а на слыху. Кінафільмы Салярыс, Сібірыяда, Рабыня кахання, Сібірскі цырульнік, Легенда № 17 знаёмыя ўсім. Чатыры карціны на Беларусьфільме, сярод якіх Дзяржаўная мяжа. Усяго больш за 200 музычных твораў. З сям'ёй Міхалковых яго звязвае сяброўства ў 45 гадоў.


Эдуард Арцем'еў, кампазітар, народны артыст Расіі: Я працую, гэта ўсё не проста даецца, у мяне вельмі мала рэчаў, якія з ходу даюцца. У асноўным гэта знясільваючая праца. Асабліва апошняя праца - Міхалкоў мяне дастаў, пакуль не дабіўся, чаго жадаў.


Канцэртнае турнэ па гарадах Беларусі Гісторыя перамог, апетая ў музыцы праводзіцца ўпершыню і для кампазітара Эдуарда Арцем'ева, і для арганізатараў праекта.


Першы канцэрт твораў Эдуарда Арцем'ева ў выкананні Прэзідэнцкага аркестра і хору Белтэлерадыёкампаніі пройдзе ў знамянальны дзень 21 чэрвеня ў Брэсце, затым будзе трансліравацца на тэлеканале Беларусь 2. 23 чэрвеня праект сустракае Гомель, а мінскі Палац Рэспублікі - 26 чэрвеня. Мэтр кампазітарскага сімфанічнага майстэрства дасць майстар-класы для калегаў і студэнтаў у Мінску і Гомелі.