У Беларусь прыехаў Фердынанд Рушчыц-малодшы

24 октября 2014

Расказвае Наталля Бардзілоўская. Гледзячы на фігуру гэтага імпазантнага чалавека ў строгім касцюме, думаецца пра пратакольную сустрэчу. Часткова гэта так: экс-дырэктар Нацыянальнага музея Варшавы, музеяў карыкатуры і Польскай чыгункі Фердынанд Рушчыц сёння на афіцыйнай пасадзе кіраўніка Цэнтра грошай пры Нацыянальным банку Польшчы і да галоўнага музея Беларусі прыглядаецца вачыма спецыяліста.


Упершыню ен адкрыў для сябе Беларусь, калі спала жалезная заслона, і цяпер амаль штогод прыязджае сюды. Маршрут на дзедаву радзіму адкрывае Мінск і сустрэча з любым жывапісным палатном. Карціна Рушчыца-старэйшага ў калекцыі старажытнабеларускага мастацтва, па суседстве са слуцкімі паясамі і партрэтамі Радзівілаў яшчэ адзін нацыянальны рарытэт.


Радзіма Фердынанда Рушчыца мае толькі адну работу сусветна вядомага мастака. Палатно Ля касцёла захоўвае Нацыянальны мастацкі Беларусі. Калісьці на аўкцыёне яго набыла першы дырэктар музея Алена Аладава. Сёння ж ідуць перамовы аб пакупцы новай карціны. Мяркуецца, сваё месца ў зале яна зойме ў 2020 годзе, на 150-годдзе Рушчыца!


Нарадзіўся ў Багданаве, пачынаў навучанне ў Мінску, дыпламаваным жывапісцам стаў пасля заканчэння Санкт-Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Вучань Шышкіна і Куінджы.


Прафесар мастацтваў у Кракаве. За выставу ў Парыжы ўзнагароджаны ордэнам Французскага ганаровага легіёна. Але любіў Беларусь і пакінуў яе ў сваіх пейзажах.


Асобе Фердынанда Рушчыца будзе прысвечана чарговая кніга серыі Славутыя мастакі Беларусі ад Нацыянальнага мастацкага музея.Тут жа задумана правесці выставу, якая збярэ работы майстра з Польшчы, Расіі, Украіны, Літвы.


Мяркуецца і адраджэнне радавога гнязда Рушчыцаў.


Архітэктурна яно амаль не захавалася - толькі падмурак. Але сёлета вёска Багданаў атрымала новы будынак, на базе якога і мяркуецца распачаць стварэнне культурна-асветніцкага цэнтра.


Зрэшты, касцёл у Багданаве і ёсць той самы, на мастацкім палатне. Храм пабудавалі продкі мастака. Сёння ў ім з гонарам захоўваюць рэпрадукцыю карціны.