У Беларусь з Францыі прывезлі шпалеру ручной работы XVII стагоддзя

21 мая 2019
Гістарычнае вяртанне. У Беларусь з Францыі пры падтрымцы нашай дыяспары і пасольства  прывезлі шпалеру ручной работы XVII стагоддзя. Гэтая культурная каштоўнасць ніколі не знаходзілася на тэрыторыі нашай краіны, але належыць да эпохі, калі менавіта такія шпалеры ўпрыгожвалі палацы і рэзідэнцыі, у тым ліку і Мірскі замак. Экспанат амаль 3 на 3 метры вырабілі ў горадзе Абюсон з выкарыстаннем воўны і шоўку.