Кожны раён Мінскай вобласці ганарыцца сваімі майстрамі

3 августа 2016

Абрадавыя, абярэжныя і гульнёвыя - у аўтарскай калекцыі Алены Каткоўскай лялек некалькі дзясяткаў. Тканыя прыгажуні шые з лёну, звычайных нітак і розных траў. З прыродных матэрыялаў стварае і інтэр'ерных лялек, якія ўсё больш карыстаюцца попытам на выставах. А вось на міжнародным майстар-класе ў Віцебску Мікалай Стрэльчанка прадэманстраваў мастацтва ганчарнай справы. Керамічныя збаны, гладышы і гаршочкі "точыць" вельмі патрабавальна, каб захаваць традыцыйна славянскія элементы дэкору.

З рамёсельным і рукадзельным майстэрствам бліжэй пазнаёмілася Юлія Токар. Пра такіх людзей кажуць - майстар на ўсе рукі. Алена Каткоўская мае аўтарскую калекцыю лялек з тканіны. Дагэтуль вязала кручком і на спіцах. Пасля займалася саломапляценнем. Зараз яе ажурныя капялюшыкі носяць у Францыі, Германіі і Аўстрыі. А вышываныя ручнікі – найлепшы сувенір ад гасціннай гаспадыні.

Абрадавыя, абярэжныя, гульнёвыя. У калекцыі некалькі дзясяткаў лялек. Ёсць месца і сучасным, так званым інтэр'ерным. Але ж большую цікавасць у дзяцей выклікаюць лялькі традыцыйныя - кувадкі або траўніцы. Абрэзак ільняной тканіны, чырвоныя засцерагальныя ніткі і зёлкі: мята або чабор.

Кожны раён Мінскай вобласці ганарыцца сваімі майстрамі. Лагойская зямля славіцца керамічнай справай. У гэтай майстэрні на ганчарных станках ствараюць як традыцыйны славянскі посуд - дымлёны, абвараны малаком, так і сучасныя рэчы побыту.

А тым, хто ўпершыню садзіцца за ганчарны станок, трэба навучыцца цэнтраваць гліну. Для гэтага свежы кавалак кладзецца на сярэдзіну круга. І дзякуючы рухам уверх і ўніз гліна набывае форму цыліндра. Менавіта з такой і пачынаецца любы керамічны посуд.

Ад дробнай пластыкі – свістулек і магнітаў - да гладышоў і ваз розных форм з адметнымі ўпрыгажэннямі. Мікалай Стрэльчанка віртуозна стварае розныя гліняныя рэчы. Майстар-клас за ганчарным кругам даў і на "Славянскім базары ў Віцебску".

Раней кожны элемент дэкору на вырабах быў своеасаблівым абярэгам. Таму сёння да аздаблення збаноў, талерак і падносаў майстры падыходзяць удумліва. Да традыцыйных узораў дадаюць абавязкова і свой аўтарскі штрых.