Сталі вядомыя ўсе фіналісты "Еўрабачання-2015"

22 мая 2015

У Вене адбыўся другі паўфінал. Абышлося практычна без нечаканасцяў. Букмекеры апошнімі днямі адкарэктавалі рэйтынгі і адгадалі. Такім чынам у фінал вышлі Швецыя, Азербайджан, Латвія, Чарнагорыя, Нарвегія, Польшча, Кіпр, Літва, Славенія і Ізраіль. Заўтрашняе выніковае шоу стане самым працяглым фіналам за ўсю гісторыю "Еўрабачання". Будзе 27 краін-удзельніц. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24".