У арт-гасцёўні "Высокае месца" праходзіць выстава чатырох мужчын

9 марта 2016

У новай арт-гасцёўні «Высокае месца», што ў Верхнім горадзе Мінска, праходзіць выстава чатырох мужчын. Гэта мастацкае прысвячэнне жанчынам пад назвай «Джэнтльменскі набор». Тут і зброя, і кветкі, і жывёлы... У экспазіцыі 40 жывапісных твораў. Кожны трактуе іх па-свойму.

Розныя жанры і тэмы выставы прывабліваюць і экспертаў мастацтва. Убачыць экспазіцыю можна да 20 сакавіка.