У арт-гасцёўне «Высокае месца» адкрылася выстава керамікі і тэкстылю

31 марта 2016

Кола як сімвал дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва… У сталічнай арт-гасцёўне "Высокае месца" адкрылася выстава керамікі і тэкстылю. Гэта творчы праект сямі аўтараў. Яны працуюць у розных тэхніках і з рознымі матэрыяламі: шоўк, шамот, лён, золата, метаніт, шкло, бавоўна. У галерэі экспануюць больш за паўсотні керамічных аб'ектаў, у тым ліку і скульптур, а таксама каля двух дзясяткаў габеленаў, ткацкіх вырабаў і вышыўкі. Цэнтральнае месца ў выставе займае калектыўны праект - "Кола", якое сімвалізуе прадмет дзейнасці ўсіх мастакоў: рухавік калаўрота, клубок прадзіва, ганчарны круг.

Творчыя работы праекта "Кола-арт" будуць упрыгожваць выставачныя залы да 17 красавіка. Дарэчы, арт-гасцёўня – гэта новая галерэя Музея гісторыі Мінска. Тут два паверхі, аб'яднаныя лесвіцамі, шмат камерных памяшканняў і ніш.