У арт-гасцёўні "Высокае месца" - фотаэкспазіцыя "Мінск-Гановер"

31 августа 2019

Частка Германіі ў Верхнім горадзе Мінска. У арт-гасцёўні "Высокае месца" - фотаэкспазіцыя  "Мінск-Гановер". Яна аб'яднала каля сотні твораў беларускіх і нямецкіх фатографаў, якія летась на працягу дзесяці дзён былі ў Германіі, дзе і зрабілі выставачныя здымкі. Праз каляровыя і чорна-белыя кадры аўтары паказалі моманты жыцця нямецкіх гарадоў.

Убачыць фотавыставу "Мінск-Гановер" можна да 15  верасня.