У Амстэрдаме сёння адбудзецца Канцэрт Еўрабачання

5 апреля 2014

У Амстэрдаме сёння адбудзецца галоўная еўрапейская вечарынка пад назвай Канцэрт Еўрабачання. Гэта промамерапрыемства. Аднак тут выступяць амаль усе ўдзельнікі майскага музычнага шоу. Як рыхтуецца беларускі прадстаўнік Тэа? З Амстэрдама наш спецыяльны карэспандэнт Яўген Перлін.


Адразу пасля прыезду ў гасцініцу Тэа чакалі журналісты. На засяленне 20 хвілін і першае інтэрв'ю для самага папулярнага сайта пра Еўрабачанне. Пытанні простыя, але актуальныя: чаму такая песня? што будзе ў нумары? якія планы пасля перамогі? Але Тэа ўсе сакрэты раскрываць не стаў. Адразу пасля гэтага Тэа адправіўся на прагулку па Амстэрдаме.


На гэтай прэс-канферэнцыі збяруцца ледзь не ўсе музычныя журналісты Еўропы, дзе і гучаць самыя з'едлівыя і правакацыйныя пытанні. Каб адказаць на ўсё, фаніятар раіць берагчы голас.


А пасля прэс-канферэнцыі вечарам у клубе той самы Канцэрт Еўрабачання. Тут няма журы. Толькі самыя смелыя калегі па сцэне.