У Акадэміі навук прэзентавалі кнігу "Кузьма Чорны. Чалавек - гэта цэлы свет"

8 июня 2016

Падарожжа па старонках жыцця аднаго з выдатных пісьменнікаў падрыхтавалі ў юбілейны год з дня нараджэння беларускага класіка. У Акадэміі навук прэзентавалі кнігу "Кузьма Чорны. Чалавек - гэта цэлы свет". Выданне - гэта гісторыя жыцця майстра праз аповеды яго родных, сяброў і калег. Укладальнікам выступіла і аўтар ключавых праектаў Першага канала Беларускага радыё Галіна Шаблінская.

Упершыню выдаўцы ўключылі і матэрыялы сямейнага архіва пісьменніка, а таксама яго лісты. Удзел у прэзентацыі кнігі прыняў і ўнук пісьменніка.