У Акадэміі навук гісторыкі і архітэктары абмяркоўваюць адаптацыю палацаў пад музеі

18 апреля 2019

Сёння свет надае асаблівую ўвагу культурнай спадчыне.

У рамках Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных месцаў - круглы стол па пытаннях мадэрнізацыі, рэстаўрацыі і кансервацыі замкаў. Прама зараз у Акадэміі навук гісторыкі і архітэктары абмяркоўваюць адаптацыю палацаў пад музеі, будучую кансервацыю Навагрудскага замка і абарону помнікаў з пункта погляду права. У рэспубліканскай праграме "Культура Беларусі" сёння ўдзельнічае 38 аб'ектаў. Іх кансервіруюць, а найбліжэйшыя плошчы  добраўпарадкоўваюць.