У афішы Мінска - Дні кыргызскага кіно

10 апреля 2021
Падтрымка двухбаковых адносін у галіне культуры. У сінема-афішы Мінска - Дні кыргызскага кіно. Тут супалі адразу дзве юбілейныя даты: 30-годдзе здабыцця незалежнасці дзяржавай і 80-годдзе рэжысёра Балатбека Шамшыева. Асноўная пляцоўка паказаў - кінатэатр "Беларусь". Напярэдадні гледачы ацанілі кінамюзікл "Песня дрэва", а сёння на суд кінаманаў прапануюць драму "Нябесная вандроўка". Стужка адзначаная прэстыжнай узнагародай "Ніка" як лепшы фільм. Стужкі кыргызскіх майстроў экраннага мастацтва - у полі зроку тых, хто цікавіцца кінематографам, да нядзелі ўключна. Уваход на сеансы бясплатны.