У 2020 годзе свята слова пераедзе на Магілёўшчыну

2 сентября 2019

Свята беларускага слова адзначылі ў Слоніме. 

У 2020 годзе  свята слова  пераедзе на Магілёўшчыну. Дзень беларускай пісьменнасці ў наступным сезоне прымуць  Бялынічы.

Напярэдадні ўвечар падчас цырымоніі закрыцця ўрачыстасці  Слонім  перадаў эстафету гэтаму мястэчку. Улады Бялыніцкага раёна запэўнілі, што  падрыхтоўка да рэспубліканскага свята літаратурнага слова  ўжо пачалася. Падчас фінальнага гала-канцэрта  беларускіх выканаўцаў, народных і заслужаных артыстаў  прагучалі дзясяткі кампазіцый аб прыгажосці нашага края  і аб любові  да малой радзімы. 

У гэтыя выхадныя цэнтр Слоніма стаў адзінай святочнай пляцоўкай: адбыліся больш за сотню мерапрыемстваў. Ад канцэртаў аматарскіх калектываў на кірмашах да рэспубліканскага конкурсу чытальнікаў, ад горада майстроў  да ўручэння Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Знамянальным стала  адкрыццё помніка Льву Сапегу ў сэрцы Слоніма.