У 2015 годзе копіі слуцкіх паясоў будуць даступныя кожнаму

13 июля 2013

У самым разгары ўнікальны праект па адраджэнні страчанай тэхналогій ткацтва. Днямі вытворцаў слуцкіх паясоў вызвалілі ад падаткаў. Мытнымі пошлінамі не будуць абкладацца абсталяванне, сыравіна для вырабу сімвала і брэнда нашай краіны, якія ўвозяцца ў Беларусь. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Да гэтага моманту нашым навукоўцам ўжо ўдалося распрацаваць алгарытм, які будзе закладзены ў сучасны станок. Прычым за сакральным працэсам стварэння копій нацыянальнай рэліквіі зможа прасачыць кожны ахвочы.


Як гэта будзе - з будучай вытворчасці рэпартаж Іны Пілевіч. Хаця шырыня, даўжыня, каляровая гама выкананы па ўзоры, копіяй слуцкага пояса гэты экзэмпляр не мае права называцца. Хутчэй, мастацкай стылізацыяй - бо сатканы з мулінэ. Усё ж слуцкія паясы не народны промысел нават для 18 стагоддзя. І таму тут пад іх вытворчасць чакаюць спецыяльнае абсталяванне. Спраектавана па індывідуальным заказе ў адзіным асобніку.


Барыс Лазука, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт: Калі ў 18 стагоддзі за месяц 2 ткачы ці 1 мог выткаць толькі 1 пояс. То цяпер копію слуцкага пояса, з сапраўдных матэрыялаў, з сапраўднымі металічнымі ніцямі, пазалотнымі ці сярэбранымі, можна будзе выткаць за 1 змену.


Алгарытм ткацтва, які будзе закладзены ў сучасны станок, напісалі навукоўцы Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Даследавалі аўтэнтычны слуцкі пояс, якіх у цэльным стане ў краіне захавалася толькі 11. Дарэчы, над адраджэннем нацыянальнай рэліквіі працуе цэлая армія прафесіяналаў ад розных сфер. Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы вядзецца комплексная работа гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў, дызайнераў, тэхнолагаў і ткачоў-практыкаў.


За год ўнікальнага праекта змяніўся як знешні выгляд прадпрыемства Слуцкія паясы, так і якасць работы. Пашыраны асартымент сувернірнай прадукцыі мастацкіх промыслаў. Гэта рушнікі, шалі, кашнэ і нават мяккія лялькі. Многія вырабы - ручной работы.


Аналагі слуцкіх паясоў выткуць на вачах у турыстаў. Сачыць за станком можна будзе праз шкло ў музеі, які размесціцца тут, на першым паверсе прамысловага корпуса.


За экскурсію пакажуць ад арыгінала нацыянальнага сімвала да рэканструкцыі тагачаснага станка. Сустракаць гасцей і працаўнікоў прадпрыемства ля параднага ўвахода будзе бронзавы ткач. Скульптура як абвяржэнне міфу - на самай справе слуцкія паясы ткалі выключна мужчыны.