Пайшла з жыцця народная артыстка Беларусі Ірына Шыкунова

7 марта 2020
Не стала народнай артысткі Беларусі Ірыны Шыкуновай. Яна стварыла цэлы шэраг непаўторных вобразаў у операх нацыянальнага і класічнага рэпертуара. У яе творчым багажы звыш 30 буйных оперных партый. Ірына нарадзілася ў 1940 годзе ў Любанскім раёне. Скончыла кансерваторыю, па размеркаванні трапіла ў Вялікі тэатр Беларусі, дзе на працягу чвэрці стагоддзя была вядучай салісткай. Праходзіла стажыроўку ў міланскім Ла Скала, пабывала на гастролях у Фінляндыі, Германіі, Польшчы, спявала ў шматлікіх тэатрах былога СССР. Сцэнічную кар'еру сумяшчала з выкладчыцкай - амаль трыццаць гадоў працавала дацэнтам кафедры спеваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні родным і блізкім народнай артысткі Беларусі Ірыны Шыкуновай.