Пайшоў з жыцця вялікі артыст, сусветна вядомы і любімы "сонечны" клоўн Алег Папоў

3 ноября 2016

Сёння ўначы пайшоў з жыцця вялікі артыст, сусветна вядомы і любімы "сонечны" клоўн Алег Папоў. Яму было 86. Народны артыст Савецкага Саюза знаходзіўся на гастролях у Растове, і ў сераду ўначы яго сэрца спынілася. Алег Папоў да апошніх дзён выступаў на арэне - за ўсе гэтыя гады яму ўдалося стварыць непаўторны вобраз клоўна, які мог адным сваім з'яўленнем рабіць сапраўднае свята для дзяцей і дарослых. Артыста пахаваюць у Германіі, дзе ён і жыў  апошнія гады. Алег Папоў жадаў, каб яго праводзілі ў клоўнскім касцюме. Такім яго будуць памятаць.

Ён прыехаў на гастролі ў родную Расію праз 24 гады. У пачатку 90-х самы галоўны клоўн Савецкага Саюза з'ехаў у Германію. Майстар, нягледзячы на ўзрост, па-ранейшаму шмат і напружана працаваў, дзівячы сваім мастацтвам сусветную публіку.

Аб радзіме ніколі не забываў - у свае 86 арганізаваў вялікі гастрольны тур па Расіі. Даў 60 канцэртаў у Пецярбургу, затым - Саратаў. І нарэшце - Растоў-на Доне.

Вялікі клоўн Алег Папоў. Кожны свой унікальны і мудры нумар ён даводзіў да дасканаласці. Калісьці эксцэнтрык-пачатковец замяніў на гастролях папулярнага Карандаша.

А неўзабаве клоўн Папоў увайшоў у сэрцы гледачоў мілым вобразам у нязменнай клецістай кепцы, стаўшы для шматлікіх пакаленняў сімвалам светлага дзяцінства.